Расійскія тэлегледачы ўбачаць трансляцыю ваеннага парада ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі

3 июля 2017

Сёлета стаць сведкамі грандыёзнага відовішча ў цэнтры беларускай сталіцы ўпершыню змогуць і расійскія тэлегледачы, дзякуючы прамому эфіру з Мінска. Трансляцыю ваеннага парада ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі будзе весці не толькі Белтэлерадыёкампанія, але і тэлеканалы "Расія 24", "Мир" і "Мир 24".

А ў 21:00 усіх беларусаў і гасцей нашай краіны ля стэлы "Мінск - горад-герой" чакае вялікі гала-канцэрт. У ім прымуць удзел зоркі беларускай эстрады і маладыя выканаўцы. Кульмінацыяй вячэрняй святочнай праграмы паводле традыцыі стане акцыя "Праспяем гімн разам". Сотні тысяч галасоў зліюцца ў адным вялікім хоры.