Расійскія спецыялісты высока ацэньваюць беларускую сістэму кантролю псіхатропаў

6 июля 2017

Сёння ў Мінску праходзіць канферэнцыя галоўных нарколагаў Арганізацыі Дагавора калектыўнай бяспекі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі праблемы спажывання наркотыкаў, вынікі па лячэнні і рэабілітацыі залежных, а таксама пытанні прафілактыкі на ўсіх узроўнях. Паводле слоў спецыялістаў, адзін з найважнейшых аспектаў такіх сустрэч - збліжэнне і паляпшэнне заканадаўчай базы ўдзельнікаў АДКБ. Так ужо правераная беларуская сістэма кантролю за псіхатропамі можа стаць агульнай базай для ўсіх краін арганізацыі.

Іван Канаразаў, галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі:

"На сённяшні дзень у Расійскай Федэрацыі ў кароткія тэрміны забараняюць і абмяжоўваюць доступ да новых псіхаактыўных рэчываў. Думаю, што гэта будзе не толькі для РФ і РБ нейкі сумесны праект. Я думаю, што калі гэтыя інавацыі знойдуць добрую практычную рэалізацыю, думаю, што Рэспубліка Казахстан і Рэспубліка Арменія нас падтрымае. Мы такую базу можам стварыць. Нашы інавацыі, я думаю, будуць прынятыя, укаранёныя, і нешта падобнае мы будзем планаваць".

Удзельнікі канферэнцыі адзначылі поспехі сумеснай сілавой аперацыі "Заходні заслон", якая завяршылася ў пачатку лета. Праваахоўнікі краін АДКБ пры падтрымцы калегаў з Афганістана, Ірана, Літвы і Польшчы, прадстаўнікоў Інтэрпола і фінансавых разведак дзяржаў - членаў Еўразійскай групы канфіскавалі больш за 16 тон наркотыкаў.