Расійскія ратавальнікі даставілі цела беларускага альпініста, які загінуў на гары Укю, у Нальчык

19 июля 2018

Расійскія ратавальнікі даставілі цела беларускага альпініста, які загінуў на гары Укю ў Прыэльбруссі, у Нальчык. Пошукава-выратавальныя працы завершаныя. Цела беларуса перадалі следча-аператыўнай групе праваахоўных органаў. "З аэрапорта Мінеральных Вод яго транспарціруюць самалётам на радзіму", - паведамілі ў МЗС нашай краіны.