Расійская армія пакінула тэрыторыю Беларусі раней за вызначаны тэрмін

29 сентября 2017

Апошні расійскі эшалон, які прымаў удзел у сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2017", напярэдадні пакінуў Беларусь. Гэтыя кадры мы атрымалі з Барысава, адкуль чыгуначным саставам падраздзяленні забеспячэння, а таксама калоны ваеннай і спецыяльнай тэхнікі з асабістым саставам Узброеных Сіл Расіі адправіліся ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Такім чынам, расійская армія пакінула тэрыторыю нашай краіны раней за вызначаны тэрмін. Воінскія часці і падраздзяленні з саставу беларускага кантынгента рэгіянальнай групоўкі войскаў ужо прыбылі ў поўным саставе ў пункты пастаяннай дыслакацыі.