Расія, Украіна і Беларусь святкуюць 1025-годдзе Хрышчэння Русі

27 июля 2013
Урачыстасці стартавалі ў Расіі, у выхадныя працягваюцца ў Кіеве. І ўжо 28 ліпеня крыж апостала Андрэя Першазванага прыбудзе ў Мінск. Каб дакрануцца да хрысціянскай святыні, у сталіцу накіраваліся паломнікі ад храмаў, манастыроў усіх епархій. Чакаецца, што ў Мінску свята ахопіць каля 50 тысяч вернікаў. Паломнікаў з Брэста праводзіла наша здымачная група.

Расказвае Вікторыя Патоня: Алена Васільеўна - паломнік са стажам. Ужо 20 гадоў падарожнічае па святых месцах свету. Іерусалім, Ватыкан, Грэцыя, Венецыя, Егіпет, Кіпр… Ва ўсіх гэтых краінах брастаўчанка была па поклічы душы, дзеля святынь. Вось і гэтым разам Алена Баліевіч спяшаецца з тысячамі вернікаў раздзяліць радасць свята праваслаўя, пакланіцца крыжу апостала Андрэя Першазванага, якога спрадвеку лічаць апекуном хрысціянскай Русі.

Алена Баліевіч, прыхаджанка царквы Ціхвінскай іконы Божай Маці: Абавязкова хачу трапіць туды, прыкласціся да гэтай святыні і папытаць у Бога, у Андрэя Першазваннага блаславення сваім сем'ям, сваёй краіне, усім нашым родным і блізкім.

Чакаецца, што святыня будзе дастаўленая ў сталічны прыход апостала Андрэя Першазваннага. У Мінску пакланіцца крыжу можна будзе да 2 жніўня.

Ад храмаў на ўрачыстасці адправяцца арганізавана. Нямала тых, хто ўжо накіраваўся на свята сваім ходам. Настаяцель царквы айцец Ігнат напярэдадні паездкі дае наказ сваім вернікам.

ігумен Ігнат (Луковіч), настаяцель царквы Ціхвінскай іконы Божай Маці: І паломнікі ад кожнага храма гарадскога, ад кожнага раённага цэнтра імкнуцца прыняць удзел менавіта таму, што гэта для нас падзея эпахальная. Мы не толькі ўспамінаем 1025-годдзе Хрышчэння Русі, мы з вамі ўспамінаем і молімся, каб бог у далейшым блаславіў нашу зямлю. І аб гэтым будуць маліцца ўсе прадстаяцелі памесных праваслаўных цэркваў.

Праваслаўныя вернікі прымуць удзел у святочным набажэнстве, пройдуць хрэсным ходам. З Брэсцкай вобласці ў Мінск на свята праваслаўя адправяцца каля тысячы паломнікаў на 26 аўтобусах. І дарослыя, і дзеці ў прадчуванні ўрачыстасці вялікага таемства.