Расія прызнала Беларусь любімай краінай для адпачынку

20 ноября 2019
Расія зноў прызнала Беларусь любімай краінай для адпачынку сярод СНД. Такія даныя партала "ТурСтат". У рэйтынгу ўлічваліся курорты для аздараўленчага і бальнеялагічнага адпачынку восенню. Самымі любімымі ў расіян лічацца санаторыі, размешчаныя каля возера Нарач. Дарэчы, у топ краін таксама ўвайшлі Азербайджан, Арменія, Казахстан і Малдова.