Расія прадставіла сваю шматнацыянальную культуру ў Верхнім горадзе

12 июня 2017

Набыць матрошку або пачаставацца блінамі з ікрой. Расія прадставіла сваю шматнацыянальную культуру ў Верхнім горадзе. Госці свята знаёміліся з багатымі фальклорнымі традыцыямі народаў Каўказа, Паволжжа, Башкірыі. Адметную музычную праграму прадставілі Пермскі губернскі аркестр, салісты харавога калектыву з Санкт-Пецярбурга і ансамбль народнай песні "Хмель" з Ніжняга Ноўгарада.

На кірмашы народных умельцаў можна было набыць сувеніры з саломкі, а побач на імправізаваным падворку пачаставацца стравамі рускай, дагестанскай, чувашскай кухняў. Дарэчы, гастранамічнае знаёмства з кулінарнымі традыцыямі розных краін свету прапанавалі прадоўжыць на фестывалі вулічнай ежы ля Палаца спорту. На вялікім фуд-корце размясціліся дзясяткі кафэ і пунктаў выязнога гандлю. Тут можна было паспрабаваць амерыканскія бургеры, узбекскі плоў, фалафель, шаўрму і нават вараных ракаў.