Расія мяняе правілы пагранкантролю

5 мая 2017

З 15 мая ўсе авіярэйсы з Беларусі будуць прымаць міжнародныя тэрміналы.

Такі крок звязаны з бязвізавым рэжымам, які Беларусь увяла для грамадзян 80 краін, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Пасажырам самалётаў, якія ляцяць з нашай краіны, трэба будзе праходзіць пагранкантроль. Акрамя грамадзян Расіі і Беларусі, якія ляцяць гэтымі рэйсамі. Адзнакі аб перасячэнні мяжы пасажырам не паставяць 

Алег Ляшук, начальнік упраўлення пагранічнага кантролю Дзяржпагранкаітэта Беларусі: "У дачыненні грамадзян Беларусі і Расіі пагранічны кантроль здзяйсняцца не будзе. Яны могуць прайсці па дакументах, якія сведчаць асобу і пасадачных талонах на той або іншы рэйс. У адным і іншым кірунках.  У Беларусі памежны кантроль на паветраныя судны з Беларусі ў Расію і ў зваротным кірунку ажыццяўляцца  не будзе".

Афіцыйнае апавяшчэнне беларускае МЗС атрымала 21 красавіка. І, як падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве, новы парадак, па запэўненні расійскага боку, не прывядзе да ўшчамлення свабод перамяшчэння беларусаў і расіянаў.