Рамантыка студэнцкіх атрадаў прыцягвае моладзь

28 октября 2013

Рамантыка студэнцкіх атрадаў да гэтага часу - як і 50 гадоў таму - прыцягвае ўсю большую колькасць актыўнай моладзі. Дзеля вопыту і першых уласных грошай студэнты гатовыя ехаць за тысячы кіламетраў ад звыклай цывілізацыі.


Так чаму нават сёння традыцыі мінулага не забываюцца і што так вабіць у будатрады сучасную моладзь - наш карэспандэнт з першых вуснаў даведаўся, дзе папрацавалі гэтым летам лепшыя з лепшых.


Расказвае Дзмітрый Смірноў.


Першы беларускі будатрад у шлях адправіўся ў 1963 годзе. Роўна 50 гадоў таму маладыя хлопцы і дзяўчаты ні многа ні мала замахнуліся на цаліну ў Казахстане. Адлегласці, якія пераадольваюць цяперашнія ўдзельнікі будатрадаў, ці наўрад здадуцца меншымі. Андрэй, студэнт будаўнічага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта, пераадолеў тысячы кіламетраў да пункта збору - на Ямале.


Разам з Андрэем на пляцоўцы ў Сібіры працавалі яшчэ некалькі дзясяткаў студэнтаў з Гродна і Полацка. Акрамя неацэннага вопыту і, што немалаважна, зарплаты, дахаты Андрэй прывёз уражанні пра тую самую будатрадаўскую рамантыку, па якую раней ездзілі матулі і бацькі.


Першыя асацыяцыі з будатрадам, як прызнаюцца многія ўдзельнікі, гэта новыя гарады і знаёмствы. Але для некаторых летнія месяцы сталі яшчэ і незаменнай практыкай у будучай прафесіі.


Дарэчы, у некаторых будатрадах, дзе працавалі беларускія студэнты, студэнты паспелі набыць не толькі вопыт, але і новую прафесію. З дыпломам і пасведчаннем спецыяліста. Напрыклад, як на Расійскай чыгунцы.


Будатрады 63-га і 2013 года, нават захаваўшы традыцыі мінулага, усё ж адрозніваюцца. У першую чаргу нарматывамі сучаснасці. І над гэтым у маладзёжных арганізацыях прапаноўваюць падумаць.


Адной з маладзёжных ініцыятыў, якую ўдзельнікі жадаюць абмеркаваць на форуме ў Мінску, з'яўляецца неабходнасць адмены падаходнага падатку для будатрадаў, незалежна ад таго, у якой краіне яны працуюць. Пакуль жа зарплату без падатку студэнты атрымліваюць толькі ў Беларусі. У Расіі падаходны падатак з зарплат будатрада адлічваюць.


Гэта не адзіная ініцыятыва моладзі. Развіццё будатрадаўскага руху сёння на тым этапе, калі варта паглядзець не толькі на летнюю занятасць. Праект студэнцкай біржы працы, які зараз прапаноўваюць на абмеркаванне, павінен дапамагчы знайсці дадатковы заробак на працягу ўсяго навучальнага года, а не толькі падчас канікул.