Рамантычнае спатканне для лам у Мiнскiм заапарку

14 февраля 2020
Бранч у выглядзе сэрца для гадаванцаў у святочны дзень падрыхтавалі і ў Мiнскiм заапарку. А для парачкі лам арганізавалі нават рамантычнае спатканне. Самец Шурык у Мінску жыве больш за 6 гадоў, а самка Вяснушка ў заапарку ўсяго некалькі гадоў. I зусім нядаўна сям'я стала большай - у парачкі нарадзілася маленькая лама. Таксама на працягу трох дзён у экзатарыуме заапарка падрыхтавалі тэматычную фотазону. Святочныя фотаздымкі можна зрабіць на фоне сэрцаў i жывёл.