Салігорск спартыўны працягвае прыемна здзіўляць сваіх жыхароў. Да футбольных стадыёнаў і хакейнай арэны дадаўся ролер-трэк міжнароднага ўзроўню, наперадзе адкрыццё тэнісных кортаў і залы для гульнявых відаў спорту. Станіслаў Ліпскі - аб перспектывах новай трасы і не толькі.
Ролерспорт у Салігорску, ды і наогул ва ўсёй Беларусі, выйшаў на новы ўзровень, дзякуючы вось гэтай пляцоўцы. Такі ролертрэк існуе толькі ў Паўднёвай Карэі і Калумбіі.
Асаблівасць нашай трасы - у парабалічным контрсхіле і выкананні ўсіх апошніх міжнародных стандартаў. Вопыту пры ўзвядзенні такой канструкцыі ў беларускіх спецыялістаў-будаўнікоў не было, але з пастаўленай задачай справіліся выключна ўласнымі сіламі.
Зрабіць гэта зараз проста немагчыма: неабходна тэмпература паветра ад плюс 15: пакрыццё гарантуе лепшае счапленне ролікаў з трасай. Пасля гэтай тэхналагічнай аперацыі ў Салігорску можна будзе праводзіць спаборніцтвы міжнароднага маштабу.
Іван Галаваты, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій»: "Іван Галаваты пад асабісты кантроль узяў пытанне будаўніцтва гэтай пляцоўкі: спорту ў горадзе надаецца павышаная ўвага - наперадзе будаўніцтва манежа для гульнявых відаў. Пакуль жа мэта - зрабіць трэк базай падрыхтоўкі для канькабежцаў зборнай Беларусі".
Наступны год у канькабежцаў - перадалімпійскі: упэўнены, трэк дапаможа беларусам пры падрыхтоўцы да галоўнага старту чатырохгоддзя. Нагадаем, ён пройдзе ў Пекіне.













