Ролю царквы ў выхаванні патрыятызму абмеркавалі на пасяджэнні Міжканфесійнага савета

19 мая 2021

Ролю царквы ў выхаванні патрыятызму ў моладзі абмеркавалі ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых. Пасяджэнне кансультатыўнага Міжканфесійнага савета невыпадкова прайшло пад зводамі святыні. Бо менавіта гэты храм стаў архітэктурным увасабленнем гістарычнай і духоўнай самасвядомасці беларусаў. Усіхсвяцкая крыпта захоўвае памяць аб воінах, якія змагаліся за Айчыну. Савет аб'яднаў прадстаўнікоў 21-й канфесіі і рэлігійных арганізацый, зарэгістраваных у нашай краіне. Само яго існаванне гаворыць аб тым, што ў Беларусі на працягу стагоддзяў захоўваюцца мір і згода сярод вернікаў. 

Беларускі гістарычны вопыт адлюстроўваецца і ў духоўных традыцыях. Выхаванне маладога пакалення ў духу любові і павагі да ўсіх этнасаў і рэлігій - адзін з найважнейшых кірункаў дзяржаўнай палітыкі, роўна як і захаванне памяці ў моладзі аб подзвігах дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.