Ролю моладзі ў выбарах абмеркавалі актывісты БРСМ у Віцебску

29 сентября 2015

Сёння тут прайшоў абласны этап праекта "Адкрытыя дэбаты "Выбірай.by". У дыскусіі на тэму "Мірная Беларусь - краіна маёй будучыні" ўдзельнічалі студэнты, педагогі, прадстаўнікі працоўнай моладзі. Гаварылі на такія тэмы, як выбарчыя сістэмы ў свеце, формы ўзаемадзеяння грамадскіх аб'яднанняў і камісій па выбарах. У якасці экспертаў выступілі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Таццяна Лазуркіна, першы сакратар Першамайскага райкама БРСМ г. Віцебска: "Дэбаты "Выбірай.by" накіраваныя на тое, каб пачуць нашу моладзь, пачуць тыя тэмы, якія яе хвалююць з палітычнага жыцця нашай краіны, пачуць іх грамадзянскую пазіцыю. Падчас дэбатаў юнакі і дзяўчаты закраналі тэмы са свайго жыцця, з жыцця сваіх навучальных устаноў".

Моладзевы праект "Адкрытыя дэбаты "Выбірай. by" стартаваў 1 ліпеня. Дыскусіі на актуальныя тэмы прайшлі ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах па ўсёй краіне.