Ролю электронных СМІ ў асвятленні супрацоўніцтва краін Садружнасці абмеркавалі ў Маскве

23 октября 2018

Ролю электронных СМІ ў асвятленні супрацоўніцтва краін Садружнасці і адказнасць журналістаў за матэрыялы пра міжканфесійныя і міжэтнічныя канфлікты. Абмеркаваць гэтыя пытанні ў Маскве сабраліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дыпламаты, прафесары, тэлевядучыя, а таксама журналісты з Расіі, Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Малдовы. Асноўная тэма дыскусіі - супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і культурнай галінах краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

Па выніках міжнароднай канферэнцыі прынята рашэнне рэгулярна праводзіць у краінах саюза семінары, майстар-класы, а таксама такія мерапрыемствы, як Еўразійскі фестываль электронных СМІ і праект "Погляд з боку", у якім удзельнічаюць тэле- і радыёжурналісты з усіх краін саюза.