Радавод: знайсці карані продкаў

28 февраля 2015

Летась па такую інфармацыю ва ўстанову звярнуліся амаль тысяча чалавек. У пошуках паходжання прозвішча дапамагае Нацыянальны гістарычны архіў. На складанне свайго генеалагічнага дрэва навічкам спатрэбіцца ад месяца да года, прафесіяналы ж напішуць радавод значна хутчэй.

Звесткі аб сваіх прашчурах паспрабавала адшукаць Наталля Кузьміцкая.

У Нацыянальным архіве сёння сабрана каля мільёна ўнікальных гістарычных дакументаў: метрычныя кнігі, судовыя справы, артыкулы і акты. Дарэчы, самая старая з іх - грамата, датаваная 1391 годам. З большасцю такіх старажытных звестак Дзяніс Лісейчыкаў працаваў асабіста. Дзякуючы ім за ўвесь час сваёй навуковай дзейнасці ён склаў больш за 40 радаводаў.

Аднак перад тым як накіравацца ў архіў, трэба правесці і невялікае сямейнае даследаванне. Скласці радавод з тых імёнаў і прозвішчаў, якія дакладна вядомы.

Аднак большасць усё ж выбірае першы варыянт, некаторых так прываблівае пошук, што яны вяртаюцца ў архіў зноў састаўляць генеалагічныя дрэвы сяброў і знаёмых. Таму у чытальнай зале амаль ніколі няма свабодных месцаў.

Метрычныя кнігі адны з асноўных крыніц для тых, хто складае свой радавод. На старонках гэтых фаліянтаў змяшчаецца інфармацыя аб тых, хто нарадзіўся, ажаніўся і памёр. Дарэчы, вялі гэтыя рэестры самі святары, якія хрысцілі, вянчалі і адпявалі, а потым фіксавалі гэта ў пэўных дакументах.

Некаторыя ў сваіх пошуках заходзяць так далёка, што даводзіцца звяртацца ў замежныя архівы Польшчы, Літвы, Украіны, там, дзе гістарычна праходзілі межы Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі.

З аматара ў спецыяліста Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі ператварыўся 10 гадоў таму, тады яшчэ матэматык, выкладчык політэхнічнага інстытута даведаўся, што абодва яго прозвішчы, па бацьку і маці, высакароднага паходжання. Сёння дапамагае іншым даведацца пра сваё мінулае.

Архівісты падлічылі - дзясятая частка беларусаў маюць шляхецкае або дваранскае паходжанне. Адшукаць свае карані для многіх – не проста справа гонару, а жаданне аднавіць, захаваць і перадаць нашчадкам традыцыі свайго роду.