Родныя, блізкія і трэнеры Вадзіма Стральцова сёння прымаюць віншаванні

14 августа 2016

Родныя і блізкія, а таксама трэнеры алімпійскага чэмпіёна Вадзіма Стральцова сёння з самай раніцы прымаюць віншаванні. Як вядома, сваю перамогу на Алімпіядзе ў Рыа ён прысвяціў, у тым ліку, і сваёй дачцэ - маленькай Крысціне. Учора, калі бацька выходзіў на п'едэстал, ёй споўнілася паўтара года. Паводле слоў жонкі спартсмена, калі ён бывае дома -- не адыходзіць ад дачкі. А ўначы -- падчас выступлення -- малая таксама хварэла за тату.

Ірына Стральцова, жонка срэбранага прызёра ХХХI летніх Алімпійскіх гульняў Вадзіма Стральцова: 

"Перапаўняе гонар за тое, што наш тата, муж, знаходзіцца на Алімпіядзе, прадстаўляе нашу краіну. Адзін з лепшых на планеце. Я мяркую, што срэбра - гэта гонар не толькі нашай сям'і, але і ўсёй нашай краіны".