Родную школу ў Тураве наведаў і Сяргей Румас

1 сентября 2018

Сёння сваю родную школу ў Тураве наведаў і Сяргей Румас. У падарунак аб візіце прэм'ер-міністра школьнікі атрымалі кнігі "Беларусь - наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Беларусі першакласніку". Не абышлося і без падарункаў школе - мультымедыйная дошка заняла ганаровае месца ў кабінеце гісторыі, спартыўны інвентар адправіўся ў спартзалу. У сваю чаргу школьнікі паднеслі ганароваму госцю сімвалічныя прэзенты ў выглядзе сувеніраў, зробленых сваімі рукамі. Таксама Сяргей Румас паўдзельнічаў у пасадцы алеі на школьным двары. Завяршыўся візіт прэм'ер-міністра ў родную школу душэўнай размовай са старшакласнікамі.