"Бацькоўскі тарыф". Ток-шоу "Форум"

23 мая 2016

Былых дзяцей не бывае. Але суды кожны год разглядаюць тысячы крымінальных спраў аб ухіленні ад аліментаў. І за кожнай з такіх спраў - лёсы і трагедыі тысяч разбітых сем'яў. Сёння ў студыі ток-шоу "Форум" - некаторыя з такіх гісторый, а яшчэ тое, пра што звычайна ў тэме аліментаў не гавораць. "Форум". У 8 вечара. На "Беларусь 1".

- Калі кахання больш няма, але ёсць агульныя дзеці …

- Чаму так часта жанчыны вымушаныя ісці ў суд, каб прымусіць бацькоў сваіх дзяцей удзельнічаць у выхаванні дзіцяці?

- Не жаночая гісторыя. Ён падаў у суд на былую жонку, каб прымусіць яе ўтрымоўваць уласных дзяцей?

- А таксама - як аліменты становяцца інструментам шантажу

- І... як быць, калі плаціць па рахунках ужо занадта позна?

"Бацькоўскі тарыф". Ток-шоу "Форум". У панядзелак. У 8 вечара.