Робата-ратавальніка прэзентавалі школьнікі на рэспубліканскім конкурсе "Тэхнаінтэлект"

14 марта 2017

Свае аўтарскія навуковыя распрацоўкі паказала моладзь з розных рэгіёнаў. Больш за дзве сотні работ прапанавалі ў сферы энергетыкі і электронікі, інфармацыйных, інтэлектуальных сістэм, авіяцыі і архітэктурнага макетавання. Некаторыя распрацоўкі можна адразу выкарыстоўваць у вытворчасці.

Падчас форуму ў сталіцы правядуць майстар-класы па сучасных камп'ютарных тэхналогіях. А пераможцы конкурсу прапануюць свае праекты на міжнародным узроўні.