Робата, які ведае ўсё аб перапрацоўцы смецця, распрацавалі ў цэнтры экалагічных рашэнняў

19 февраля 2019

Больш за тры тысячы паведамленняў атрымаў экалагічны чат-бот. Анлайн-дапаможнік, які ведае ўсё аб перапрацоўцы смецця, распрацавалі ў цэнтры экалагічных рашэнняў. Экаробат падкажа, у які кантэйнер пакласці той ці іншы тып адходаў і што рабіць з рэчамі, якія нельга адправіць на перапрацоўку. Дапаможнік таксама падкажа, як перайсці на больш экалагічны стыль жыцця.

Летась ў Беларусі сабралі больш за 700 тысяч тон другаснай сыравіны з бытавых адходаў. Аднак пакуль гэта адна пятая ад усёй колькасці смецця.

Актыўна развіваецца і сетка прыёмных пунктаў другаснай сыравіны, ствараюцца новыя вытворчасці па сартаванні адходаў. Да наступнага года ў нашай краіне плануюць запусціць дэпазітна-залогавую сістэму, усталяваць у буйных магазінах так званыя тараматы. Яны будуць прымаць алюмініевыя банкі, а таксама шкляныя слоікі, пластыкавыя бутэлькі, а ўзамен вяртаць грошы.