РНПЦ спорту: Больш як 700 спартсменаў правераны на наяўнасць каранавіруса за апошнія два месяцы

3 апреля 2020
У спецыяльных абмежавальных зонах гэтымі днямі знаходзяцца і атлеты, якія вярнуліся з міжнародных спаборніцтваў і збораў. Больш як 700 спартсменаў правераныя на наяўнасць каранавіруса за апошнія два месяцы, паведаміў РНПЦ спорту. Зараз ён, дарэчы, рэарганізаваны, скарочаны прыём па планавых медаглядах. Больш увагі надаецца зваротам спартсменаў з прыкметамі катаральных з'яў, а таксама з павышанай тэмпературай. Што ж датычыцца зон для спартсменаў  - іх 4: спартыўна-аздараўленчая база "Крыжоўка", база адпачынку "Галактыка", а таксама два РЦАПА - у Раўбічах і Заслаўлі. На першым этапе працы было важна праверыць усе міжнародныя дэлегацыі, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах на тэрыторыі Беларусі, на другім - усіх нашых атлетаў вярнулі на радзіму, зараз пачынаецца трэці этап. 
Адзначым, зараз за межамі краіны знаходзіцца 7 спартсменаў. 6 з іх у Расіі ў водпуску, яшчэ адзін - на вучобе ў ЗША.