РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі - 60 гадоў
3 сентября 2020
Нашы медыкі самааддана змагаюцца за кожнае жыццё, і лепшая падзяка - гэта здароўе саміх пацыентаў. Гэта пацвярджае і калектыў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава: у гэтыя дні цэнтр адзначае 60 гадоў. З юбілеем калектыў павіншаваў і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Адзначым, за гэтыя гады ў цэнтры створаная ўнікальная навуковая школа, здзейсненыя шматлікія вынаходствы і дасягнутыя вялікія поспехі ў лячэнні пацыентаў. Сёння па дапамогу да беларускіх анколагаў едуць, у тым ліку, з-за мяжы. Чым сёння ганарыцца галоўны анкацэнтр краіны - раскажа Юлія Хмель (відэа).













