Рыа. Вынікі, тэндэнцыі і алімпійскія ўражанні. Ток-шоу "Форум"

22 августа 2016

Алімпіяда ў Рыа. Якой яна стала для Беларусі і ўсяго свету? Сёння ў студыі ток-шоу "Форум" знакамітыя спартсмены, за якіх хварэла ўся краіна, трэнеры і журналісты.

XXXI летняя Алімпіяда стала гісторыяй. Гульні ў мінулым. Чым запомніцца Рыа для нас і свету?

Чаго ў гэтых Гульнях было больш - спартыўнага запалу ці палітыкі? Як ацэньваць медальны вынік: што ў нас не атрымалася, а дзе, наадварот, удалося прыемна здзівіць?

І чаму можа навучыць вопыт бразільскай Алімпіяды? Рыа. Вынікі, тэндэнцыі і алімпійскія ўражанні. У панядзелак а 8-й гадзіне вечара.