Вынікі першага маніторынгу навакольнага асяроддзя ў раёне будаўніцтва Беларускай АЭС

13 декабря 2013

Сёння эколагі афіцыйна пазнаёмілі з вынікамі першага маніторынгу навакольнага асяроддзя ў раёне будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі.


Экалагічная абстаноўка на пляцоўцы, у Астраўцы і ў найбліжэйшых вёсках стабільная, а ўсе паказчыкі забруджвання вады, глебы і паветра не перавышаюць, а ў большасці выпадкаў нават ніжэйшыя за норму. Маніторынг спецыялісты зараз будуць праводзіць пастаянна, у тым ліку і пасля адкрыцця станцыі.


Юрый Салаўёў, старшыня грамадскага аб'яднання Экалагічная ініцыятыва: Наіўна было б меркаваць, што станцыя ў працэсе будаўніцтва будзе аказваць нейкае радыяцыйнае ўздзеянне. Для нас галоўная мэта стварыць незалежны інфармацыйны банк звестак, у якім былі б усе паказчыкі радыяцыйнага забруджвання, якія існуюць на дадзены момант.


Вынікі маніторынгу, як і абяцалі, эколагі першымі агучылі для прадстаўнікоў дзяржорганаў і СМІ, ужо заўтра яны з'явяцца ў Інтэрнэце ў адкрытым доступе. А ў наступным годзе, згодна з планам, да даследаванняў на адкрытым паветры далучацца і літоўцы.