Рэзананснай тэмай апошняга часу сталі шматлікія здарэнні з удзелам маршрутных таксі

24 октября 2018

Рэзананснай тэмай апошняга часу, а мінулага тыдня асабліва, сталі шматлікія здарэнні з удзелам маршрутных таксі. Дрэнныя ўмовы надвор’я разам з чалавечай бестурботнасцю прыводзяць да трагедый, цана якіх чалавечыя жыцці. Паводле статыстыкі, самыя распаўсюджаныя парушэнні сярод вадзіцеляў маршрутнага таксі - гэта хуткасць, праезд на чырвоны і размовы па тэлефоне падчас руху. Зрэшты, многія, каго сёння падчас рэйду спынялі інспектары ДАІ, упэўніваюць: трэба ў цэлым змяняць падыход да пасажырскіх перавозак. І гэта датычыцца і сэрвісу, і бяспекі.

Меркаванні выслухаў Уладзімір Каралёў.

Страшная аварыя ў Валожынскім раёне шакіравала ўсю краіну. Момант сутыкнення маршруткі з бетоннай агароджай трапіў у аб'ектыў камеры назірання. Папярэдняя прычына ДТЗ - перавышэнне хуткасці - з-за рамонтных прац тут яна 50 км/г. Як вынік - 2 чалавекі загінулі, больш за дзясятак у бальніцы. Вадзіцель маршруткі пад вартай. На яго рахунку звыш ста пратаколаў.

Гэтыя кадры зробленыя 2 тыдні таму ў Мінску. Шафёр маршруткі адцягнуўся на пасажыра, забіраў грошы і збіў цяжарную жанчыну. Як вынік - рэйды з боку ДАІ.

Інспектары ўпэўніваюць: большасць рэйдаў праходзяць на канцавых прыпынках, калі пасажыры ўсе выйшлі і маршрутка пустая. Але ёсць і ўтоенае назіранне. Гэта калі экіпаж ДАІ ездзіць на машыне без апазнавальных знакаў. Звычайна спецмашыны дысцыплінуюць вадзіцеляў, а так можна ўбачыць рэальную карціну на дарозе. У выпадку парушэння правіл дарожнага руху - пратакол на месцы.

Фурманы прызнаюцца, што парушаюць. Але ўпэўніваюць, што робяць гэта не ад добрага жыцця. Нікому не хочацца плаціць штрафы. Віной таму - жорсткі графік. З выгляду можа і здаецца, што мікрааўтобусы з наклейкамі ездзяць хаатычна. Насамрэч у вадзіцеляў жорсткі графік, за парушэнні якога таксама прадугледжаны штраф.

Вадзіцелі прызнаюцца: кантраляваць трэба не іх - яны выканаўцы. Парушаюць не ад добрага жыцця - нікому не хочацца плаціць штрафы са сваёй кішэні.

Многія, каго сёння спынялі, упэўніваюць, трэба ў цэлым змяняць падыход да пасажырскіх перавозак у сферы сэрвісу і бяспекі. Пакуль сітуацыя не ў іх карысць, бо, выконваючы жорсткі графік, прыходзіцца парушаць і плаціць штрафы.