Рэзкага павышэння цэн у сферы бытавых паслуг не назіраецца

26 февраля 2015

Рэзкага павышэння цэн у сферы бытавых паслуг сёння не назіраецца, заявілі ў Міністэрстве гандлю Беларусі. Жорсткая канкурэнцыя паміж суб'ектамі гаспадарання вымушае іх мінімізаваць выдаткі. Гэта і дазволіла стрымліваць цэны. Прапанаванні толькі паслуг цырульняў у чатыры разы перавышаюць попыт на іх. Цэны фарміруюць уладальнікі салонаў, хімчыстак і майстэрняў з улікам кан'юнктуры рынку і пакупніцкай здольнасці насельніцтва.

Да 1 чэрвеня ўсе суб'екты гаспадарання, што аказваюць бытавыя паслугі, павінны зарэгістравацца ў рэестры бытавых паслуг. Пакуль гэтую працэдуру прайшлі крыху больш за 5 працэнтаў ад агульнай колькасці.