Рэзервовыя дні ЦТ вызначаныя ў Беларусі

23 мая 2020
Міністэрства адукацыі вызначыла рэзервовыя дні правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Беларускую і рускую мовы можна будзе здаць 19 і 21 ліпеня. Астатнія прадметы - 19 і 23 таго ж месяца. Зарэгістравацца на гэтыя даты можна з 12 па 17 ліпеня. А сертыфікаты абітурыентам, якія напішуць ЦТ у рэзервовыя дні, пачнуць выдаваць 29.

Нагадаем, што асноўная ўступная гонка пачнецца з іспыту па беларускай мове 25 чэрвеня. Затым пройдуць тэсты па рускай мове і грамадазнаўству.

У пачатку ліпеня - па матэматыцы і біялогіі. Завершыць праверку ведаў абітурыентаў тэст па сусветнай гісторыі.