Рэтраралі зноў у Мінску

9 июня 2018

Кастрычніцкая плошча ператварылася ў аўтасалон пад адкрытым небам. На выставе рарытэты, выпушчаныя да 1980 года. Упершыню на фестывалі аўтамабілі "хенкель" і "месершміт", створаныя пасля Другой сусветнай вайны.

І, вядома, легенды амерыканскага аўтапрама - "шэўрале" і "кадылак". А таксама ўнікальны аўтамабіль, звязаны з лёсам знакамітага гангстара Аль Капоне. Сёлета свята аб'яднала больш за 50 экіпажаў з Беларусі і Расіі. Пасля экспазіцыі ўсе рэтракары адправіліся на традыцыйны аўтапрабег па галоўных вуліцах Мінска.

Андрэй Шорац, старшыня Мінгарвыканкама: "Выдатнае мерапрыемства, якое дазваляе акунуцца ў гісторыю, адчуць сябе маладзейшым, выдатныя аўтамабілі, арганізатары малайчыны, я другі год пілатую. У тым годзе "шэўрале", у гэтым "кадылак".

Палюбавацца эфектнымі экіпажамі сёння можна будзе таксама на стаянках ля Нацыянальнай бібліятэкі і былога аўтавакзала "Усходні".