Рэтраэкіпажы з Беларусі і Расіі аб'яднаў фестываль "Олдтаймер ралі"

11 июня 2018

Незвычайную калону аўто можна было назіраць у сталіцы. Больш за 50 рэтраэкіпажаў з Беларусі і Расіі аб'яднаў фестываль "Олдтаймер ралі". Кастрычніцкая плошча ператварылася ў салон пад адкрытым небам. На выставе рарытэты, выпушчаныя да 1980 года. Упершыню тут можна было ўбачыць аўтамабілі Henkel і Messerschmitt, створаныя пасля Другой сусветнай вайны. І, вядома, легенды амерыканскага аўтапрама - Chevrolet і Cadillac. А таксама ўнікальны аўтамабіль, звязаны з лёсам знакамітага гангстара Аль Капонэ. Пасля экспазіцыі ўсе рэтракары адправіліся на традыцыйны аўтапрабег па галоўных вуліцах Мінска.

Сёлета фестываль праводзіцца ўжо дзясяты, юбілейны раз. З кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца.