Рэтрааўтобус з пластыкам спыніўся ў Мінску

31 октября 2019
А вось аўтобус, даверху запоўнены не пасажырамі, а пластыкам, сёння з'явіўся ў Мінску. Рэтрааўтамабіль - незвычайная арт-інсталяцыя - размясцілася на вуліцы Кастрычніцкай. За тыдзень менавіта на гэтай вуліцы ўсе кафэ і бары выкідваюць больш за дваццаць тысяч пластыкавых бутэлек. Экаактывісты сабралі гэты аб'ём смецця і стварылі такі арт-аб'ект. Дарэчы, аўтобус знаходзіцца ў канцы вуліцы Кастрычніцкай на сімвалічным прыпынку, які называецца "Тупік".

У рамках акцыі таксама на вуліцы Кастрычніцкай на працягу месяца ўсталююць кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Іх будуць вывозіць для перапрацоўкі. А ўсім кафэ і барам прапануюць спецыяльныя урны для пластыку і шкла.