Рэтра-аўто выставілі на міжнародным аўтафестывале пад Гроднам

17 июля 2017

Самыя дарагія і рэтрааўто. Больш за 300 прыгажуноў выставілі на адным з найбуйнейшых міжнародных аўтафестываляў пад Гроднам. Частку ўдзельнікаў спецыяльна транспартавалі на лафетах і пад пільным наглядам праз іх высокі кошт. Арганізатары праекта - Гродзенскі райвыканкам і аўтамабільны інтэрнэт-партал - адзначаюць, што аўтамабілі для ўдзелу выбіралі з тысяч заявак.

Галоўная падзея свята - уручэнне прызоў. Лепшых выбралі сярод электрамабіляў і рэтрааўто, майстроў аўтагуку, аэра- і вінілаграфіі. Упершыню сёлета ў спіс намінацый дадалі янгтаймераў - аўтакласіку 80-х і пачатку 90-х гадоў.