Рэсурсавы цэнтр машынабудаўнічага профілю адкрыўся ў Оршы

5 ноября 2019
Падарунак на 7 Лістапада атрымаў механіка-эканамічны каледж. Комплекс зараз мае сучаснае навучальнае абсталяванне. Удасканальваць майстэрства на новых станках будуць навучэнцы каледжаў з розных рэгіёнаў. Таксама рэсурсавы цэнтр стане пляцоўкай для перанавучання работнікаў мадэрнізаваных прадпрыемстваў сферы машынабудавання. 

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі:  "Будзе з'яўляцца новае абсталяванне, будуць укараняцца новыя тэхналогіі, матэрыялы пры падрыхтоўцы кадраў. Гэта відавочна. Таму што мы павінны не проста ісці ў нагу з часам, мы павінны апярэджваць гэты час. Для таго каб наш спецыяліст на вытворчасці не баяўся таго новага абсталявання, якое ставіцца ў рамках мадэрнізацыі. І мог эфектыўна выкарыстоўваць веды, якія былі атрыманыя".

У Оршы асвоілі выпуск  сталёвых бясшвовых балонаў


Таксама сёння ў Оршы адкрыўся завод па вытворчасці сталёвых бясшвовых балонаў. Дзевяноста сем працэнтаў прадукцыі будзе сыходзіць на экспарт. Для прадпрыемства задзейнічалі нявыкарыстаныя плошчы завода "Легмаш", створана больш за сорак рабочых месцаў.