Рэстаўратараў дэкаратыўна-мастацкага малявання пачалі навучаць у Барысаўскім будаўнічым ліцэі

21 сентября 2017

У навучальных установах Мінскай вобласці з'явілася новая спецыяльнасць. Рэстаўратараў дэкаратыўна-мастацкага малявання пачалі навучаць у Барысаўскім будаўнічым ліцэі. Пакуль набралі адну групу. На працягу трох гадоў навучэнцы будуць асвойваць спачатку малярную і тынкавальную справу, а потым рэстаўрацыю дэкаратыўна-мастацкага малявання. Выпускнікі ліцэя змогуць аднаўляць старыя фасады помнікаў архітэктуры, унутранае афармленне будынкаў, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць.

Барысаўскі будаўнічы ліцэй - гэта пакуль адзіная ўстанова адукацыі Мінскай вобласці, дзе рыхтуюць рэстаўратараў. Набор пашыраць у наступным годзе.