Рэспубліканскую акцыю "Выбіраем студатрад!" падтрымала моладзь Віцебскай вобласці

12 марта 2019

З карысцю правесці  летнія канікулы прапаноўваюць ва ўсіх навучальных установах рэгіёна.  Так, у Віцебскім дзяржуніверсітэце імя Машэрава арганізавалі выставу дасягненняў штаба працоўных спраў і прапанавалі студэнтам пакінуць заяўку для працаўладкавання на лета. Як правіла, попытам тут карыстаюцца педагагічныя атрады, а таму ў ВНУ паралельна акцыі "Выбіраем студатрад!" пачалі работу абласная школа важацкага майстэрства. 

Вікторыя Кужалева, камандзір Віцебскага абласнога штаба студэнцкіх атрадаў: "Сёння мы запісвалі ў студатрады па ўсіх кірунках дзейнасці: педагагічныя, сэрвісныя, будаўнічыя. Але ў нас ёсць традыцыйныя атрады: гэта ўсерасійскі дзіцячы цэнтр "Арляня", будзем імкнуцца адправіць атрады нашых будаўнікоў і ў горад Белазерск. Летась мы ўпершыню адправілі студэнтаў  у Малдову ў складзе сельскагаспадарчага атрада,  і гэта кірунак дзейнасці, на якім мы не будзем спыняцца".

У мінулым працоўным семестры ў складзе студэнцкіх атрадаў працавалі больш як   пяць тысяч студэнтаў і навучэнцаў Віцебскай вобласці. З іх паўтары сотні працавалі за мяжой. Магчымасць запісацца ў будатрадаўцы  яшчэ ёсць. Рэспубліканская акцыя "Выбіраем студатрад!" падоўжыцца да канца мая.