Рэспубліканскаму цэнтру медтэхналогій выдзеляць 125 мільёнаў долараў на мадэрнізацыю

22 августа 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім адобрыў рэалізацыю пагаднення аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця. Грошы накіруюць на стварэнне цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя. Плануецца таксама пабудаваць цэнтр падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі ўрачоў, адрамантаваць лабараторыі ў 21-й медустанове, а таксама рэканструяваць аддзяленне інтэнсіўнай неанатальнай дапамогі ў РНПЦ "Маці і дзіця".