Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці аб'яднаў вынаходнікаў з усёй краіны

13 апреля 2016

Робабоўлінг, машыны-беспілотнікі і разумны памочнік. Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці аб'яднаў больш як паўсотні юных вынаходнікаў з усёй краіны. Інжынеры-пачаткоўцы спаборнічалі ў робататэхніцы. Кемлівую тэхніку выраблялі з дзіцячага канструктара або падручных сродкаў. У адмысловых механізмах будучыя інжынеры ажыўлялі робатаў-спартсменаў, увасаблялі сцэны з вядомых казак або паўтаралі ў мініяцюрах знакамітыя вынаходкі навукоўцаў мінулых эпох. Прэзентавалі і робата-аватара, які можа дапамагаць людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

На алімпіядзе па робататэхніцы, якая ладзілася ў Катары, юныя інжынеры з Беларусі занялі 4-е месца.