Рэспубліканскі суботнік вымусіў чыноўнікаў выйсці з кабінетаў

20 апреля 2013

Напрыклад, Барыс Батура гэты дзень праводзіць на будпляцоўцы футбольнага стадыёна ў Барысаве. Разам з кіраўніком вобласці бетон залівае і галоўны трэнер БАТЭ  Віктар Ганчарэнка.


 


Марына Мураўёва  больш падрабязна.


Дзелавыя касцюмы змянілі на робы, звыклы абутак на гумовыя боты. На пяці спартыўных гектарах сёння праца знайшлася ўсім. Губернатар вобласці і дзве сотні добраахвотнікаў працавалі нароўні з трыма сотнямі будаўнікоў. Барыс Батура не сумняваецца: такую ініцыятыву сёння падхапілі ўсе працоўныя калектывы.


Аб'ёмы працы не напалохалі галоўнага трэнера футбольнага клуба БАТЭ. Для сваёй новай сучаснай пляцоўкі не шкада ні сіл, ні часу. Пакуль футбалісты рыхтуюцца да заўтрашняй гульні, трэнерскі штаб залівае бетон на будпляцоўцы.


Напачатку верасня на гэтым стадыёне адбудзецца таварыская сустрэча зборных Беларусі і Францыі. Новая пляцоўка БАТЭ будзе змяшчаць амаль 13,5 тысячы балельшчыкаў.


Канструкцыя гэтага стадыёна адпавядае ўсім патрабаванням УЕФА - чатыры зоркі. Акрамя фіналу, тут можна будзе праводзіць усе футбольныя матчы Лігі чэмпіёнаў.


Славенскія архітэктары задаволілі пажаданні Еўрапейскай асацыяцыі футбола.


Незвычайныя канструкцыі і новыя тэхналогіі зробяць гэты стадыён лідарам не толькі ў краіне, але і ў СНД.