Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 23 красавіка

18 марта 2016

Дата замацавана пастановай Савета Міністраў. Асаблівую ўвагу па традыцыі нададуць помнікам і мемарыялам Вялікай Айчыннай вайны. Да летняга сезона будуць рыхтаваць і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Сёлета заробленыя на суботніку сродкі накіруюць на праектаванне і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Акрамя таго, фінансавая дапамога пойдзе і на будаўніцтва моладзевага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці.