Рэспубліканскі суботнік праходзіць у Беларусі

22 апреля 2023

Рэспубліканскі суботнік сёння пройдзе ў Беларусі. Удзел у ім возьмуць каля 3 мільёнаў чалавек. Гэта добрая традыцыя аб'ядноўвае ўсю краіну.

Штогод у красавіку беларусы разам наводзяць парадак і займаюцца добраўпарадкаваннем сваёй краіны, прычым добраахвотна. Працы пройдуць на аб'ектах і тэрыторыях населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Сёлета плануецца сабраць больш як 12 мільёнаў рублёў. Усе яны пойдуць на гістарычныя аб'екты, палова - на рэканструкцыю мемарыяла вязням Азарыцкага лагера смерці. Астатняе пералічаць на стварэнне патрыятычнага цэнтра. Яго адкрыюць на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.