Рэспубліканскі савет працоўнай моладзі будзе створаны ў Беларусі

13 февраля 2019

Пра гэта сёння заявілі на першым злёце БРСМ у Мінску. Удзельнікамі адкрытага дыялогу сталі сакратары пярвічных арганізацый і актыўныя маладыя людзі з розных сфер. Абмяркоўвалі пытанні кадравага рэзерву, забеспячэнне жыллём маладых спецыялістаў, іх кар'ерны рост.

Заўтра форум працягнецца ў Оршы. Ужо больш прадметна - на льнокамбінаце і ў лакаматыўным дэпо падзеляцца вопытам працы моладзевых брыгад.