Рэспубліканскі злёт юных пажарных стартаваў у Мінскай вобласці

15 сентября 2017

Майстар-класы з прафесійнымі ратавальнікамі, палявыя вучэнні і нават конкурс музычных хітоў. Рэспубліканскі злёт юных пажарных стартаваў сёння ў Мінскай вобласці. На працягу трох тыдняў восем каманд (а гэта дзве сотні школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны) спаборнічаюць у пажарна-выратавальным спорце, аказанні першай медыцынскай дапамогі, а таксама страявой падрыхтоўцы.

Рэспубліканскі злёт сярод юных ратавальнікаў ладзяць ужо дваццаць гадоў. Пераможцы юбілейных спаборніцтваў атрымаюць узнагароды падчас урачыстай цырымоніі напрыканцы верасня.