Рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў "Мы - нашчадкі Перамогі" стартаваў у Мінску

22 июня 2022

У мемарыяльным комплексе "Масюкоўшчына" сабраліся больш за 40 навучэнцаў аб'яднанняў ваенна-патрыятычнага профілю, а таксама актывісты пошукавага руху. Тут гучалі вершы на ваенную тэматыку, усклалі  кветкі да помніка ахвярам, якія загінулі ў  лагеры Шталаг 352.

Злёт-конкурс пройдзе ў 5 этапаў. Дзецям неабходна будзе прадэманстраваць свае веды ў пошукавай працы, прапанаваць варыянт экскурсійнай праграмы на ваенную тэматыку  і тэатралізаваны паказ. Узнагароджанне прызёраў пройдзе 25 чэрвеня.