Рэспубліканскі праект "#разам з бацькамі" стартаваў у Гродне

1 июня 2020
Добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак агульнымі намаганнямі! Сёння ў Гродне стартаваў новы рэспубліканскі праект  "#разам з бацькамі". У Дзень абароны дзяцей валанцёры БРСМ разам з маладымі сем'ямі выйшлі на дзіцячыя пляцоўкі горада, каб прывесці ў парадак горкі, арэлі і пясочніцы. Асноўная ідэя праекта - у Год малой радзімы прапанаваць жыхарам гарадоў і пасёлкаў унесці часцінку асабістага ўдзелу ў добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, дзе яны пражываюць.

Святлана Шыцік, жыхарка г. Гродна: "Мы робім добрую справу. Гэта пляцоўкі, гэта нашы двары, гэта нашы дзеці, якія тут праводзяць 90% зараз свайго часу. Таму мы такім чынам паказваем добры прыклад у тым ліку і сваім дзецям. Што можна проста выйсці і зрабіць гэта самім".

Праект "#разам з бацькамі" не абмяжуецца толькі адным днём. Добраўпарадкоўваць дзіцячыя пляцоўкі плануюць усё лета.