Пытанні развіцця адукацыі будуць абмяркоўваць на Рэспубліканскім педагагічным савеце. Ён адкрываецца сёння ў Мінску. Яго мэта - вызначыць задачы на новы навучальны год, разгледзець падыходы па развіцці сістэмы да 2030 года. Асаблівую ўвагу нададуць папулярызацыі рабочых прафесій і павышэнню ўзроўню прафпадрыхтоўкі. Двухдзённы адукацыйны форум збярэ каля тысячы спецыялістаў. Кожны з удзельнікаў педсавета прыйдзе са сваімі прапановамі па развіцці гэтай сферы.
Сёння будуць працаваць тэматычныя секцыі, дзе абмяркуюць мэтазгоднасць уступных экзаменаў у пяты клас, дубліраванне падрыхтоўкі па адных і тых жа спецыяльнасцях, стварэнне цэнтра незалежнай ацэнкі якасці адукацыі, а таксама кадравы патэнцыял.
Секцыі будуць працаваць на базе ўніверсітэтаў, школ і іншых устаноў сістэмы адукацыі. Самыя рацыянальныя прапановы вынесуць заўтра на пленарнае пасяджэнне педсавета.