Рэспубліканскі маладзёжны форум праходзіць у Мінску

25 мая 2017

Ён аб'яднаў некалькі дзясяткаў школьнікаў з ўсёй краіны - лідараў грамадскіх аб'яднанняў, удзельнікаў дзіцячых і маладзёжных саветаў. Яны прэзентуюць свае ідэі, а таксама абмяркоўваюць перспектыўныя праекты падчас дыскусій. У праграме форуму – праца інтэрактыўнай выставы, экскурсіі і дзелавыя сустрэчы.

Па выніках мерапрыемства прымуць рэзалюцыю. Яна павінна спрашчаць працэс рэалізацыі сацыяльна значных праектаў школьнікаў.