Рэспубліканскі конкурс "Сям'я года" падвёў вынікі

12 октября 2019

Сапраўды сямейны дух і згуртаванасць сёння панавалі на сцэне Палаца прафсаюзаў у Мінску. Там прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года". За ганаровы тытул змагаліся сем каманд. Удзельнікі здзіўлялі журы прыгожымі касцюмамі, арыгінальнымі паказамі, радаводам і прэзентацыяй сваіх добрых спраў па-за конкурсам і сцэнай. У закуліссі пабывала Юлія Хмель

Паўтарыць словы, рухі, настроіць музычныя інструменты і настроіцца самому. Непадробныя эмоцыі і перажыванні за пару хвілін да выхаду на сцэну. Сем каманд - па адной ад кожнай вобласці і сталіцы. Шлях да "Сям'і года" няпросты, але гатовыя ўсе. 
А ўжо ў зале ўдзельнікаў чакаюць бурныя авацыі і падтрымка сяброў і родных. 

На суд журы ўдзельнікі прадставілі візітную картку сваёй сям'і і распавялі пра добрыя справы, якія рабілі на працягу некалькіх месяцаў, а некаторыя - і гадоў. Сям'я Івашка, напрыклад, стварыла клуб шматдзетных сем'яў у Нясвіжы, камандай і ў паходы адправяцца, і паўдзельнічаюць у спартакіядах. А сям'я Качура клапоціцца аб чысціні ў горадзе. 

А яшчэ на сцэне ажывае цэлая гісторыя - сямейная гісторыя. Бабулі, прабабулі, іх бацькі - радавод падрыхтавалі сем'і аж да пятага калена. Легенды аб магутных цэлых дынастыях, іх захапленнях зараз, напэўна, будуць перадаваць з пакалення ў пакаленне. 

Зрэшты, задача - не толькі паказаць традыцыі сям'і, якія закладзеныя ў побыт яшчэ з мінулых пакаленняў, але і тое, як сёння жывуць і развіваюць адносіны па новых правілах. 

Ганаровы тытул "Сям'я года - 2019" атрымала сям'я Нікалаевых з Магілёва.
Лепшай стала сям'я Нікалаевых з Магілёва. Здзіўлялі журы і песнямі, і танцамі. А самае галоўнае - згуртаванасцю. Пяцёра дзяцей, як аказалася ў гэтым выпадку, не толькі сямейныя клопаты, але і вялікая падтрымка маме і любоў адно да аднаго. 

Дарэчы, усе ўдзельнікі фіналу - ужо лепшыя з лепшых і добрыя прыклады сямейнага шчасця. 

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Гэтыя сем'і ўзялі на сябе вялікую адказнасць, адказнасць за выхаванне. Яны як узоры для нашай краіны. За выхаванне дзяцей, за развіццё сваіх дзяцей. Паколькі моцная сям'я - гэта, бясспрэчна, магутная дзяржава". 

Для пераможцаў - грашовыя ўзнагароды і ганаровы тытул. І зараз пра тое, што яны сям'я года, даведаюцца ва ўсіх кутках Беларусі. А колькасць дзяцей стане толькі прыкладам для іншых.