Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства пройдзе ў сталіцы

7 сентября 2019
Турнір сярод прадстаўнікоў рабочых спецыяльнасцяў у маі аб'яднае лепшых у розных кампетэнцыях – ад вытворчасці мэблі да рэстараннага сэрвісу. Упершыню прадставяць і прафесіі будучыні – напрамкі, звязаныя з інфармацыйнымі тэхналогіямі. Правядзенне турніраў па стандартах World Skills спрыяе развіццю прафесійнай адукацыі. Па выніках чэмпіянатаў адкрываюцца новыя спецыяльнасці, аднаўляюцца рэсурсныя цэнтры, а таксама мяняюцца вучэбныя планы ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі. Адбор на рэспубліканскі турнір пачнецца ў найбліжэйшы час у навучальных установах і на прадпрыемствах.

Нагадаем, у жніўні наша каманда прыняла ўдзел у сусветным чэмпіянаце World Skills. У Казані зборная Беларусі атрымала 4 ўзнагароды.