Рэспубліканскі конкурс "АрхНавацыя" праходзіць у Мінску

28 октября 2022
У мастацкі трып па Беларусі з "АрхНавацыяй". Аднайменны рэспубліканскі конкурс 11-ы раз праходзіць у Мінску. Пашпацыраваць па вуліцах старажытнага Ваўкавыска ці адправіцца ў падарожжа з віцебскага вакзала, узяць абанемент у бібліятэку стылю хай-тэк ці ўбачыць алімпійскі квартал будучага. Артспаборніцтва аб'яднала ў выставу тры сотні творчых прац. Гэта як макеты існуючых архітэктурных ансамбляў, так і аб'екты-фантазіі.  Будавалі, рэканструявалі, малявалі, фатаграфавалі і здымалі відэа самі дзеці. Дарэчы, фіналістам ад 4 да 20 гадоў. Свае ідэі ўвасаблялі ў тым ліку пры дапамозе другасных матэрыялаў, гербарыя, тканіны, дрэва і шкла. Тут і партрэты ў стылі кубізму, і трыпціх беларускіх храмаў, і карціны з паперапластыкі.

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі выстава будзе працаваць ўключна па 19-го лістапада. Паколькі падзея конкурсная, напрыканцы месяца падвядуць вынікі і вызначаць пераможцаў у розных намінацыях.