Рэспубліканскі форум студатрадаў у гэтыя дні праходзіць у сталіцы. Мерапрыемства прысвечана Дню народнага адзінства. У складзе студэнцкіх брыгад сёння працаўладкаваны амаль 28 тысяч юнакоў і дзяўчат. Гэта актыўныя, таленавітыя і крэатыўныя хлопцы. Яны ўшаноўваюць беларускія традыцыі, ганарацца дасягненнямі Беларусі і імкнуцца захаваць і прымножыць іх. Пра тых, хто будуе будучыню сваю і сваёй краіны, раскажа Святлана Чарнова. (відэа)
Рэспубліканскі форум студэнцкіх атрадаў, прысвечаны Дню народнага адзінства, праходзіць у Мінску
15 сентября 2021













