Рэспубліканскі баль выпускнікоў - кульмінацыя вучобы і матывацыя будучых дасягненняў

29 июня 2021

Рэспубліканскі баль выпускнікоў, які ў гэтыя хвіліны праходзіць у Мінску, можна назваць сапраўды кульмінацыяй вучобы і матывацыяй будучых дасягненняў. У адной зале - больш як 2 сотні выпускнікоў з усёй краіны. Па традыцыі гэтае свята з юнымі беларусамі падзяліў і кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся: гледзячы на гэтых хлопцаў и дзяўчат, прыгожых, маладых, паспяховых і амбіцыйных, ён адчувае пачуццё гонару за нашу краіну. Быць годнымі тых, хто ствараў нашу будучыню. Пажаданне ад кіраўніка дзяржавы тым, хто і будзе будаваць наша заўтра. Наперадзе ў іх усё жыццё і  новыя вышыні на першым рабочым месцы, дзе трэба будзе працаваць на карысць роднай Беларусі. І ў іх абавязкова ўсё атрымаецца. Вераніка Бута аб пакаленні будучыні. 

Сукенка прынцэсы, туфлі для Папялушкі! Убор да выпускнога балю Кацярына  выбірала ў інтэрнэт-салоне па парадзе мамы. Сама падганяла ўручную. У гэты дзень усё павінна быць ідэальна. Пражыві сваё жыццё на выдатна - такі дэвіз перад сабою ставіць выпускніца БДЭУ. Залаты медаль у школе, чырвоны дыплом ва ўніверсітэце. Зараз вялікія планы на кар'еру - дзяўчына выбрала дзяржслужбу. Дзмітрый - выпускнік БДУІР - чым толькі не займаўся падчас вучобы. Моладзевы парламент, інтэлектуальныя турніры, чэмпіянаты для моладзі. Але сваю кар'еру ўсё ж звяжа з IT. У гэтай сферы ён ужо больш як год. 

Перамагаць у гэтых амбіцыйных хлопцаў і дзяўчат у крыві. Але рэалізоўваць свой поспех яны пачнуць заўтра. Як гаворыцца, сёння няхай увесь свет пачакае! 

Яны заслужылі гэты вечар. Учарашнія студэнты, а заўтра - маладыя спецыялісты. У іх яшчэ ўсё наперадзе, але пры гэтым і жыццёвы вопыт ужо маецца. Паспець усё - парада тым, хто выбірае паміж вучобай і тусоўкамі. 

Па добрай традыцыі пакаленне будучыні асабіста віншуе Прэзідэнт. Гэты год выключэннем не стаў. Насупраць, гэтай сустрэчы, падзеліцца Аляксандр Лукашэнка, ён вельмі рады. Гэта магчымасць асабіста выказаць пажаданні тым, каму будаваць наша заўтра. І атмасфера свята не схіляе да сур'ёзных гутарак. Але час такі - на варце трэба быць заўсёды. 

Гэта ўжо дакладна. Час такі, што перш чым спытаць дыплом або рэкамендацыю, паглядзяць профіль у сацсетках. Сваё жыццё (віртуальнае) мы пазл за пазлам збіраем з кожным фота, пастом і каментарыем. І гэтая паралельная рэальнасць сёння важная не менш. 

Прэзідэнт: Хай вам заўсёды спадарожнічае поспех

Шчырыя словы кожнаму: педагогам - падзяка за працу, вынікам якой можна сёння ганарыцца, маладым людзям - наказ у дарослае жыццё. Важна выбраць дакладны шлях. Зразумець сваё прызваннее  няпроста, асабліва ў юным узросце. Яны гэта зрабілі і зрабілі годна. Побач былі родныя і педагогі, побач былі сябры і аднадумцы. 

Зараз на чарзе новы этап - стаць прафесіяналам сваёй справы. І вельмі важна, каб, як і раней, побач былі тыя, хто падтрымае. 

Магчыма не адразу, але ў іх абавязкова ўсё будзе. Прэзідэнт скажа, усё і заўсёды атрымліваецца ў тых, хто адданы сваёй справе, хто адданы сваёй краіне. І запросіць на баль. Гэта падарунак за старанні і поспехі ўсе няпростыя, але вельмі цікавыя студэнцкія гады. 

У адной зале студэнты з усіх рэгіёнаў краіны -  будучыя эканамісты, урачы, вайскоўцы, юрысты, журналісты. Прэзідэнцкі аркестр сёння іграе ў гонар 230 лепшых выпускнікоў, лепшых не толькі ў вучобе. Яны дасягнулі высокіх вынікаў у навуцы, мастацтве і спорце. І гэта, перакананыя, толькі пачатак.

Наперадзе ў іх і перамогі, і паражэнні. Галоўнае - не страціць веру ў сябе. І не пасаваць перад цяжкасцямі. Хто ведае, можа праз пару гадоў такія ж прыгожыя і амбіцыйныя  яны прыйдуць у Палац Незалежнасці па свае першыя дзяржаўныя ўзнагароды.